Гэты дапаможнiк — унiкальнае выданне, бо тут сцiсла выкладзена гiсторыя беларускай лiтаратуры ад старажытнасцi да нашых дзён. Даецца характарыстыка творчасцi многiх таленавiтых пiсьменнiкаў, асветлены пытаннi тэорыi лiтаратуры. Навучальны дапаможнiк стаў адным з пераможцаў на адкрытым конкурсе, якi праводзiўся ў межах праграмы «Абнаўленне гуманiтарнай адукацыi ў Беларусi» пры ўдзеле Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
Адрасуецца вучням старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, навучэнцам лiцэяў i гiмназiй, слухачам падрыхтоўчых аддзяленняў i курсаў, абiтурыентам. Можа быць выкарыстаны студэнтамi каледжаў i унiверсiтэтаў, дзе выкладаецца курс беларускай лiтаратуры.
Рэкамендавана ўстановай «Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнігі і сродкаў навучання» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Рэцэнзенты:
• акадэмік НАН Беларусі В. А. Каваленка
• доктар філал. навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі В. П. Рагойша
• доктар філал. навук, прафесар М. І. Мішчанчук
• кандыдат філал. навук, прафесар А. У. Рагуля
• кандыдат філал. навук І. В. Саверчанка

