Гэты беларуска-рускі слоўнік прызначаны найперш для вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы.
Слоўнік можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на рускую, на занятках па развіццю мовы.
Рэестр слоўніка ўключае болей за 10 тысяч лексічных адзінак, якія не супадаюць з рускімі адпаведнікамі або маюць істотныя фармальныя адрозненні ад іх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексіка сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены абласныя словы, што атрымалі пашырэнне ў мастацкай літаратуры, і найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрміны, гістарызмы і неалагізмы.
Рэкамендавана ўстановай «Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнігі і сродкаў навучання» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Рэцэнзенты:
• кандыдат філал. навук, прафесар В. П. Красней
• кандыдат філал. навук М. Н. Крыўко

