Дапаможнік падрыхтаваны ў поўнай адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай мове для 9 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання. Кніга складаецца з самастойных раздзелаў, якія адпавядаюць асноўным вучэбным тэмам і размяшчаюцца строга ў паслядоўнасці, вызначанай праграмамі і падручнікамі. Кожны раздзел змяшчае тры віды пісьмовых работ — дыктанты, пераказы, пераклады, мэтанакіравана падабраныя аўтарамі для замацавання атрыманых тэарытычных ведаў вучняў па канкрэтнай тэме. Адрасуецца настаўнікам і вучням школ, гімназій і ліцэяў.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі

