Выданне прызначана для практычнага ажыццяўлення працэсу арганізацыі і правядзення экзамену за курс агульнаадукацыйнай школы. Змест выдання арыентаваны на кантроль ведаў, уменняў, ацэнку прадметнай кампетэнтнасці вучняў 11-х класаў, якія выбралі ў якасці выпускнога экзамен па гісторыі Беларусі. Структура выдання пабудавана ў адпаведнасці з узроўнямі засваення выпускнікамі ведаў і спосабаў дзейнасці, якія вызначаны патрабаваннямі інтэгральнай 10-бальнай шкалы ацэнкі вучэбных дасягненняў школьнікаў. У выданні ўлічаны палажэнні адукацыйнага стандарта і праграмы аб мэтазгоднасці вывучэння ў 10—11 класах гісторыі Беларусі на праблемна-тэарэтычным узроўні.
Рэцэнзенты:
• доктар гістарычных навук, прафесар кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі БДПУ імя М. Танка В. М. Фамін
• доктар гістарычных навук, загадчык аддзела Інстытута гісторыі НАНБ
Г. Я. Галенчанка
• настаўнік гісторыі СШ № 191 г. Мінска Н. В. Шаблюк

