Сшытак складзены ў адпаведнасці з дзеючай праграмай па прадмету і з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбна-метадычнага комплексу для 7 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. Для школ з рускай мовай навучання прапануецца аналагічны сшытак, які таксама ўваходзіць у склад вучэбна-метадычнага комплексу.
Дапаможнік складаецца з дзвюх частак. У першай прадстаўлены пералік і алгарытм выканання лабараторных работ. Алгарытм прадугледжвае вымярэнні і вылічэнні фізічных велічынь, пабудову графікаў, уменне рабіць самастойныя вывады і даваць абгрунтаваныя адказы на кантрольныя пытанні. Другая частка сшытка змяшчае эксперыментальныя даследаванні, якія павінны выконвацца ў асноўным самастойна. Выкарыстанне сшытка скарачае i аблягчае працу вучня i настаўнiка пры афармленнi i праверцы работы, вызваляе час для выканання творчых заданняў.
Рэкамендуецца вучням 7 класа агульнаадукацыйных устаноў.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, кандыдат педагагічных
навук, дацэнт А. А. Луцэвіч
• настаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі ліцэя № 1 г. Мінска Н. А. Полудзеткіна
• вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар
філалагічных навук, прафесар А. М. Булыка

