Сшытак падрыхтаваны аўтарамі вучэбнага дапаможніка для 11 класа. Пералік лабараторных доследаў і практычных работ, а таксама іх змест адпавядаюць вучэбнай праграме. У сшытку прапануюцца рацыянальныя спосабы апісання інструкцый для правядзення хімічнага эксперыменту, што павінна садзейнічаць больш эфектыўнай арганізацыі працы вучняў, а таксама спрыяць фарміраванню творчых уменняў праводзіць даследаванні ўласцівасцей арганічных рэчываў.
Рэкамендуецца вучням 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• прафесар кафедры хіміі БДПУ ім. М. Танка В. М. Пшанічны
• настаўнік хіміі СШ № 95 г. Мінска У. У. Боган
• старшыня секцыі хімічнай тэрміналогіі Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат хімічных навук, дацэнт Беларускага джяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Я. Г. Міляшкевіч

