Сшытак змяшчае пытанні і заданні, згрупаваныя па пяці ўзроўнях засваення ведаў і ўменняў, што адпавядае 10-бальнай сістэме ацэнкі. Матэрыял размешчаны ў адпаведнасці з паслядоўнасцю тэм і параграфаў вучэбнага дапаможніка па гісторыі Беларусі (аўтар М. В. Біч). Выкарыстанне сшытка будзе садзейнічаць развіццю ўменняў і навыкаў творчай практычнай дзейнасці, працы з вучэбным матэрыялам, фарміраванню гістарычнага мыслення і грамадзянскай пазіцыі вучняў.
Рэкамендуецца вучням 8 класа агульнаадукацыйных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання.
Рэцэнзенты:
• заг. кафедры гісторыі і беларусазнаўства, кандыдат гістарычных навук, дацэнт У. А. Сосна
• настаўнік гісторыі СШ № 191 Н. В. Шаблюк

