Дадзены зборнік з’яўляецца састаўной часткай вучэбна-метадычнага комплексу па фізіцы для 7-га класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. Для школ з рускай мовай навучання прапануецца аналагічная кніга, якая таксама ўваходзіць у склад вучэбна-метадычнага комплексу. Задачы размешчаны ў поўнай адпаведнасці са структурай вучэбнага дапаможніка «Фізіка 7» (аўтары Л. А. Ісачанкава, Ю. Дз. Ляшчынскі). Па кожнай тэме прыводзяцца ўсе віды задач пяці ўзроўняў складанасці, што адпавядае патрабаванням 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Зборнік таксама змяшчае прыклады рашэння і афармлення тыповых задач, у канцы дапаможніка прыведзены адказы колькасных задач.
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
• загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі Беларускага
дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, кандыдат педагагічных
навук, дацэнт А. А. Луцэвіч
• настаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі ліцэя № 1
г. Мінска Н. А. Полудзеткіна
• вучоны сакратар Рэспубліканскай
тэрмiналагiчнай камiсii пры НАН Беларусi, член-карэспандэнт НАН Беларусi, доктар
фiлалагічных навук, прафесар А. М. Булыка

