Дапаможнік падрыхтаваны ў поўнай адпаведнасці з праграмай і падручнікам «Біялогія» для 7 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання (аўтары В. П. Мартыненка, Э. А. Марчанка, Т. М. Солтан).
Рабочы сшытак прызначаны для больш эфектыўнага выканання вучнямі лабараторных работ. Выкарыстанне сшытка дазволіць не толькі сэканоміць час на выкананне і афармленне той ці іншай работы, але і сканцэнтраваць увагу на самых важных яе этапах. Прыведзеныя ў сшытку заданні рознага ўзроўню складанасці дазволяць вучням лепш зразумець і замацаваць матэрыял, а настаўніку — арганізаваць дыферэнцыраваны падыход да навучання біялогіі.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры батанікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта В. М. Ціхаміраў
кандыдат біялагічных
навук, настаўнік біялогіі СШ № 34 г. Мінска З. І. Шэлег
доктар біялагічных
навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага
універсітэта імя М. Танка, старшыня секцыі біялагічнай і сельскагаспадарчай тэрміналогіі
Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, старшыня
Тэрміналагічнай камісіі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Я. М. Сцепановіч

