Дапаможнік з’яўляецца састаўной часткай вучэбна-метадычнага комплексу па фізіцы для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання і ўключае дзевяць тэстаў па ўсіх тэмах адпаведнага курса. Кожны тэст прадстаўлены пяццю варыянтамі, заданні якіх складзены ў адпаведнасці з пяццю ўзроўнямі авалодання вучэбным матэрыялам.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
кандыдат педагагічных навук, дэкан фізічнага факультэта, заг. кафедры методыкі выкладання фізікі і астраноміі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава І. В. Галуза
кандыдат фізіка-матэматычных навук, настаўнік фізікі гімназіі № 5 г. Мінска У. І. Анцулевіч
старшыня Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Булыка

