Дапаможнік адрасаваны настаўнікам беларускай літаратуры, якія працуюць па праграмах аўтарскіх калектываў і Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, і Нацыянальнага інстытута адукацыі. У дапаможніку раскрыта методыка вывучэння баладаў Адама Міцкевіча «Свіцязь» і «Свіцязянка» ў базавай школе, распрацавана сістэма ўрокаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы, прысвечанай паэту, і паказана методыка іх правядзення. Настаўнік знойдзе ў дапаможніку і адзін з варыянтаў вывучэння тэмы «Адам Міцкевіч. Паэма “Пан Тадэвуш”» у раздзеле «Рамантызм» (X клас).
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта Е. А. Лявонава
• выкладчык
беларускай мовы і літаратуры політэхнічнай гімназіі № 6 г. Мінска В. І. Казімірава

