У кнізе змешчаны метадычныя парады па вывучэнні апавядання «У гарах дажджы», манаграфічнай тэмы, прысвечанай гэтаму пісьменніку, якая ўключае біяграфію і раман «Людзі на балоце».
У працы даецца сістэма ўрокаў па творы і тэме, апісваюцца творы па дзвюх праграмах, па якіх працуюць сучасныя школы. Настаўнікам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ краіны прапануецца асобасна-арыентаваная методыка правядзення ўрокаў. Творы І. Мележа перачытаны акцэнтавана на іх агульначалавечы змест і на выяўленне аўтарскай пазіцыі.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• кандыдат філал. навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя БДУ В. В. Рагойша
• настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 139 г. Мінска С. Я. Яўсянская

