У дапаможніку раскрыта методыка вывучэння творчасці Кандрата Крапівы, а таксама манаграфічных тэм, прысвечаных пісьменніку; змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў і манаграфічных тэм; прыведзены метадычныя рэкамендацыі па правядзенні розных тыпаў і відаў заняткаў.
Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных устаноў, студэнтам і выкладчыкам педагагічных каледжаў і універсітэтаў краіны.
Рэцэнзенты
кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта У. В. Рагойша
настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны г. Мінска Н. У. Целяпун

