Сшытак складзены ў адпаведнасцi з дзеючай праграмай па прадмеце i з’яўляецца неад’емнай састаўной часткай вучэбна-метадычнага комплексу, якi забяспечвае вывучэнне фiзiкi ў школе. У кожнай лабараторнай рабоце аўтарамі адзначана, якому ўзроўню адпавядаюць тыя або іншыя заданні і які максімальны бал можа быць выстаўлены пры бездакорным выкананні дадзеных заданняў. Выкарыстанне сшытка скарачае i аблягчае работу вучня i настаўнiка пры афармленнi i праверцы работы, вызваляе час для выканання творчых заданняў.
Рэкамендуецца вучням 11 класа агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• заг. кафедры методыкі выкладання інтэграваных курсаў, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка С. У. Якавенка
• настаўнік фізікі СШ № 51 г. Мінска
Г. С. Кемброўскі
• малодшы навуковы супрацоўнік аддзела навуковай тэрміналогіі Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны В. А. Каламійцава

