У дапаможнiку падаюцца пераказы падрабязныя, выбарачныя, сціслыя і з творчым заданнем, а таксама пераклады-пераказы. Кожны тэкст забяспечаны неабходным метадычным матэрыялам (слоўнік, пытанні і заданні, прыкладны план), што дапаможа настаўнікам сфарміраваць у вучняў навыкі камунікатыўнай дзейнасці.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
• дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат педагагічных навук І. М. Саматыя
• настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі СШ № 66 г. Мінска І. М. Сабаленка

