Дапаможнік прызначаны для арганiзацыi паўтарэння, сiстэматызацыi i замацавання зместу вучэбнага матэрыялу па гiсторыi Беларусi вучнямi базавай школы ў перыяд падрыхтоўкi да абавязковага экзамену ў 9 класе. 750 заданняў зборніка, якія згрупаваны ў 15 тэстаў, ахоплiваюць факталагiчны i тэарэтычны матэрыял курса айчыннай гiсторыi, неабходны для правядзення самакантролю. Работа з матэрыялам зборніка будзе таксама карысна выпускнікам сярэдняй школы для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену па гісторыі Беларусі ў форме тэсціравання.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
• доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка М. К. Сакалоў
• начальнік аддзела гуманітарных дысцыплін Мінскага дзяржаўнага абласнога інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі Т. У. Анціховіч

