Пытанні словаўтварэння, цесна звязаныя з марфалогіяй, вывучаюцца на працягу некалькіх гадоў у навучальных установах сярэдняга звяна (агульнаадукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, педвучылішчах, тэхнікумах).
Улічваючы тое, што засваенне вучнямі словаўтварэння і марфемікі нярэдка выклікае пэўныя цяжкасці, ва ўступнай частцы даведніка тлумачацца асноўныя лінгвістычныя паняцці, звязаныя са словаўтваральнай структурай і марфемным складам слоў, з іх словаўтваральнай і марфемнай характарыстыкай, прыводзяцца канкрэтныя ўзоры гэтых сучасных аналізаў слоў.
Слоўнік адрасуецца вучням агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, тэхнікумаў, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай мовы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова В. І. Рагаўцоў
доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава Г. М. Мезенка

