Прыкладнае планаванне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры падрыхтавана ў адпаведнасці з зацверджанымі Міністэрствам адукацыі праграмамі (2004) і падручнікамі для 8 класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. Планаванне па мове і літаратуры прапануецца ў двух варыянтах. Настаўнік сам вырашае, які варыянт выкарыстоўваць, а таксама мае права ўносіць карэктывы з улікам рэальных магчымасцей кожнага класа.

