Вучэбна-метадычны дапаможнік змяшчае цэласную сістэму матэрыялаў для самаправеркі і літаратурнай адукацыі вучняў. Тэсты маюць не толькі кантрольны, але і развіваючы характар, што асабліва важна ва ўмовах паралельнага вывучэння беларускай і рускай літаратуры.
Тэсты — неабходны і зручны дапаможнік для вучня, яго бацькоў і настаўніка, бо змяшчаюць матэрыял для развіцця здольнасцей асобы ў зацікаўленым чытанні, перачытванні і разглядзе літаратурных твораў ў адзінстве іх зместу і формы. Выкарыстоўваюцца як у канцы вывучэння твора або тэмы, так і ў працэсе работы над імі.
Рэкамендавана ўстановай «Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнігі і сродкаў навучання» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

