Дапаможнік з’яўляецца састаўной часткай ВМК па фізіцы для 7 класа і прызначаны для правядзення бягучага і выніковага кантролю ведаў вучняў. Тут прадстаўлены рознаўзроўневыя тэсты з улікам патрабаванняў 10-бальнай сістэмы ацэнкі. Пасля кожнага тэста прапанавана самастойная работа па тэме, што вывучаецца, у двух варыянтах. У канцы кнігі прыведзены адказы на тэставыя заданні. Прыкладныя варыянты адказаў на пытанні самастойных работ змяшчаюцца ў кнізе для настаўніка «Фізіка ў 7 класе».
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
- заг. кафедры фізікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт П. Р. Кужыр
- ст. выкладчык кафедры сучасных тэхналогій Мінскага гарадскога інстытута павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кіраўніцкіх работнікаў і спецыялістаў адукацыі А. В. Кісялёва
- вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрмiналагiчнай камiсii пры НАН Беларусi, член-карэспандэнт НАН Беларусi, доктар фiлалагічных навук, прафесар А. М. Булыка

