Сшытак падрыхтаваны ў адпаведнасці з падручнікам «Беларуская мова» (аўтары Г. М. Малажай, З. М. Заіка, Н. М. Чалюк). Ён змяшчае практычны і дыдактычны матэрыял па асноўных раздзелах праграмы па беларускай мове для 7 класа. Матэрыял размешчаны ў адпаведнасці з паслядоўнасцю тэм падручніка і з’яўляецца карысным дадаткам для паспяховага авалодвання беларускай мовай.
Рэкамендуецца вучням 7 класа 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• заг. кафедры беларускага мовазнаўства БрДУ, прафесар Г. М. Малажай
• настаўнік бел. мовы і літаратуры СШ № 98 г. Мінска З. П. Бацькова

