Рабочы сшытак рэкамендуецца ў якасці карыснага дадатка да падручніка «Біялогія 9. Чалавек» (аўтары М. В. Машчанка, Н. В. Акуліч, А. Г. Хрыпкова) для агульнаадукацыйнай школы. Ён складзены ў адпаведнасці з праграмай па прадмету і з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбна-метадычнага комплексу, які забяспечвае вывучэнне біялогіі ў 9 класе.
Выкарыстанне сшытка (як на ўроках, так і пры самастойнай падрыхтоўцы) істотна аблегчыць паўтарэнне пройдзенага тэарэтычнага матэрыялу, будзе садзейнічаць сістэматызацыі ведаў і вызваліць час для выканання творчых заданняў.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• дацэнт кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл біялагічнага факультэта БДУ І. І. Саладоўнікава
• настаўнік біялогіі вышэйшай катэгорыі СШ № 187 г. Мінска В. І. Крывашчокая
• заг. лабараторыі геабатанікі Iн-та эксперыментальнай батанiкi iмя В. Ф. Купрэвiча НАН Беларусi, д-р бiял. навук, старшыня секцыi бiял. i с.-г. тэрмiналогii Тэрмiналагiчнай камiсii пры Мiнiстэрстве адукацыi, старшыня
тэрмiналагiчнай камiсii ТБМ iмя Ф. Скарыны Я. М. Сцепановіч

