Дапаможнік уключае кнігі «Калі закончыўся ўрок» В. А. Мяжэвіча і «Ад свята да свята» В. А. Буланды. У іх прапануецца шэраг распрацовак для арганізацыі пазакласнай працы па беларускай мове і літаратуры: гасцёўні, вечарыны, конкурсы, віктарыны, гульні, планы-канспекты заняткаў літаратурных гурткоў, курсы па выбары. Гэтыя матэрыялы будуць спрыяць паглыбленаму вывучэнню і прывіццю цікавасці да прадмета ў пазаўрочны час.
Прызначаецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных устаноў.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты
кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны В. І. Смыкоўская
настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі гімназіі
№ 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска Н. У. Целяпун

