Дадзены дапаможнік па структуры і змесце адпавядае падручніку «Алгебра 9» пад рэдакцыяй прафесара Л. Б. Шнэпермана.
Практыкум закліканы дапамагчы вучням у авалоданні новым матэрыялам пры рабоце дома ці ў класе і ўключае заданні з элементамі тэсціравання, графічныя заданні, што дазволіць актывізаваць першаснае знаёмства з тэмай і ажыццявіць аператыўны кантроль за засваеннем асноўных паняццяў. Некаторыя заданні прапанаваны ў двух варыянтах.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
• кафедра алгебры і методыкі выкладання матэматыкі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава (доктар педагагічных навук, прафесар К. А. Ананчанка)
настаўнік
матэматыкі СШ № 153 г. Мінска А. І. Абрамовіч
доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, загадчык аддзела інстытута матэматыкі НАН Беларусі, старшыня матэматычнай секцыі Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі В. І. Бернік

