Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмамі і падручнікамі па беларускай мове, а таксама з улікам новай нумарацыі класаў 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы. Ён прызначаны вучням 5–6 класаў. Настаўнікі могуць выкарыстоўваць яго матэрыял для бягучага і прамежкавага кантролю ведаў школьнікаў.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта В. П. Красней
• намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 66 г. Мінска І. М. Сабаленка

