Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмамі і падручнікамі па беларускай мове для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання. Ён прызначаны вучням 7 класа. Настаўнікі могуць выкарыстоўваць яго матэрыял для бягучага і прамежкавага кантролю ведаў школьнікаў.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
• старшы навуковы супрацоўнік Навукова-метадычнай установы
«Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Я. М. Лаўрэль
• настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі СШ № 66 г. Мінска І. М. Сабаленка

