Прыкладнае планаванне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры падрыхтавана ў адпаведнасці з зацверджанымі Міністэрствам адукацыі праграмамі і падручнікамі для 6—9 класаў агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. У ім рэалізаваны патрабаванні «Канцэпцыі моўнай і літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» і стандарту па прадмету. Планаванне мае рэкамендацыйны характар і не павінна скоўваць творчую ініцыятыву педагога або абмяжоўваць яго вопыт.

