Зборнік уключае экзаменацыйныя тэксты для пераказаў за курс сярэдняй школы, а таксама для ўступных экзаменаў у вышэйшыя навучальныя установы.
Тэксты для агульнаадукацыйных і профільных класаў падаюцца асобна. Тэрміны, абласныя назвы, некаторыя малаўжывальныя словы пазначаны ў тэкстах «зорачкамі», якія сведчаць, што значэнне такіх слоў раскрываецца ў тлумачальным слоўніку ў канцы зборніка і павінна тлумачыцца выкладчыкам на экзамене.
Прызначаны для агульнаадукацыйных устаноў з рускай і беларускай мовамі навучання.
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
• кандыдат філалагічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка С. І. Фацеева
• загадчык кафедрай беларускай і рускай моў, дацэнт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Л. Ч. Карабельнікава
• настаўнік беларускай мовы і літаратуры
гімназіі № 8 г. Мінска С. Н. Вайніловіч

