Прапанаваны зборнік экзаменацыйных матэрыялаў уключае тэксты дыктантаў для класаў з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы і літаратуры (у выданні пазначаны адной зорачкай) і класаў, у якіх мова і літаратура вывучаюцца на базавым і павышаным узроўнях (пазначаны дзвюма зорачкамі). Дадзеныя матэрыялы будуць выкарыстаны на пісьмовым экзамене за курс базавай школы.
Адрасуецца настаўнікам агульнаадукацыйных устаноў, выпускнікам базавай школы (9 клас).
Зацверджана Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Рэцэнзент
старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Мінскага дзяржаўнага абласнога інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Т. П. Гуліцкая

