Сшытак з’яўляецца дадаткам да падручніка «Хімія 8» (аўтары І. Я. Шымановіч, В. І. Сячко, А. С. Ціханаў, В. М. Хвалюк). У дапаможніку змешчаны ўсе лабараторныя доследы і практычныя работы, абавязковае выкананне якіх прадугледжана праграмай, прапануюцца рацыянальныя і эфектыўныя спосабы іх афармлення.
Прызначаны вучням 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
- кафедра хіміі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна (В. Г. Салішчаў — кандыдат хімічных навук, дацэнт, заг. кафедры)
- настаўнік хіміі вышэйшай катэгорыі гімназіі № 1 г. Мінска Н. С. Краўцова
- вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрмiналагiчнай камiсii пры НАН Беларусi, член-карэспандэнт НАН Беларусi, доктар фiлалагічных навук, прафесар А. М. Булыка

