Дапаможнік складзены ў адпаведнасці з праграмамі па беларускай мове для 5–9 класаў агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання. Дыктанты могуць быць выкарыстаны і як навучальныя, і як кантрольныя. Да тэкстаў, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці кантрольных, даюцца пяціўзроўневыя заданні, што адпавядае асноўным функцыям вучэбнага працэсу. У канцы зборніка змешчаны прыкладныя адказы на дадатковыя заданні.
Прызначаны настаўнікам агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзент
• кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры
беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя
Максіма Танка Т. Я. Старасценка

