Сшытак падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай па беларускай мове для школ з рускай мовай навучання і дапаўняе падручнік «Беларуская мова» (аўтары Л. С. Васюковіч, В. І. Несцяровіч, Я. Н. Марозава). Матэрыял размешчаны ў адпаведнасці з паслядоўнасцю тэм падручніка і з’яўляецца карысным дадаткам для паспяховага авалодання беларускай мовай. Заданні і практыкаванні прапануюцца розных узроўняў складанасці, маюць творчы характар, развіваюць здольнасці вучняў. Сшытак дапаможа праверыць і замацаваць набытыя веды непасрэдна на ўроку ці самастойна.
Рэкамендуецца вучням 5 класа агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• дацэнт кафедры беларускай мовы Віцебскага дзяржаўнага універсітэта Л. С. Васюковіч
• настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 23 г. Мінска Н. В. Рунцо

