Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай па беларускай мове для школ з рускай мовай навучання і дапаўняе падручнік «Беларуская мова. 8 клас» (аўтары Г. М. Малажай, Н. М. Чалюк). Матэрыял размешчаны ў адпаведнасці з паслядоўнасцю тэм падручніка і з’яўляецца карысным дадаткам для паспяховага авалодання беларускай мовай. Заданні і практыкаванні прапануюцца розных узроўняў складанасці, маюць творчы характар, развіваюць здольнасці вучняў. Яны дапамогуць праверыць і замацаваць набытыя веды непасрэдна на ўроку ці самастойна.
Рэкамендуецца вучням 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
- кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка» А. М. Цясевіч
- метадыст аддзела грамадска-гуманітарнай адукацыі Установы адукацыі «Мінскі гарадскі дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі» С. І. Цыбульская

