У зборнiку змешчаны тэматычныя і выніковыя кантрольныя работы па беларускай мове для 5—9 класаў з адказамі, якія складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграм для 11- і 12-гадовай школы з беларускай і рускай мовамі навучання і маюць рознаўзроўневы характар. У дапрацаванае выданне ўключаны абавязковыя тэставыя кантрольныя работы для 8—9 класаў.
Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, а таксама вучням 5—9 класаў.
Рэкамедавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
• загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта Г. М. Малажай
• выкладчык беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны г.
Мінска Т. М. Клемянкова

