Дапаможнік адрасаваны выпускнікам сярэдняй школы, якія самастойна ці пад кіраўніцтвам настаўніка рыхтуюцца да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. У кнізе змешчана 400 тэставых заданняў, падрыхтаваных на новым моўным матэрыяле. Фармулёўка заданняў розная, што дае магчымасць вучням і абітурыентам псіхалагічна падрыхтавацца да выканання тэстаў, падобных да тых, што былі ў мінулым годзе, і да акрэсленых па-новаму.

