Прыкладнае планаванне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры падрыхтавана ў адпаведнасці з праграмамі, якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе. У ім рэалізуюцца патрабаванні стандарту па прадметах, улічваюцца міжпрадметныя і ўнутрыпрадметныя сувязі, вызначаецца паслядоўнасць урокаў пазакласнага чытання і развіцця маўлення.
Адрасуецца настаўнікам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

