У дадзеным дапаможніку ў адпаведнасці з праграмай курса астраноміі ў 11 класе зроблена паўрочная падборка заданняў, якія вучні могуць выконваць на ўроку пад кіраўніцтвам настаўніка ці ў выглядзе самастойнай работы, а таксама пры падрыхтоўцы дамашняга задання. Больш складаныя заданні адзначаны «зорачкай», іх можна выконваць пры паглыбленым вывучэнні астраноміі, на гуртковых і пазакласных занятках.
Гэты дапаможнік прызначаны для вучняў агульнаадукацыйных школ, таксама можа быць выкарыстаны пры вывучэнні астраноміі ў сярэдніх спецыяльных і прафесіянальна-тэхнічных вучэбных установах. Дапаможнік з’яўляецца састаўной часткай вучэбна-метадычнага комплексу «Астраномія 11».
Для школ з рускай мовай навучання прапануецца аналагічнае выданне на рускай мове.
Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі
Рэцэнзенты:
доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, загадчык кафедры атамнай фізікі і фізічнай інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага
універсітэта А. П. Клішчанка
доктар фiлалагічных навук, прафесар, вучоны сакратар Рэспублiканскай тэрмiналагiчнай камiсii пры НАН Беларусi,
настаўнік фізікі і астраноміі СШ № 193 г. Мінска У. І. Каваленка

