Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне распрацавана ў адпаведнасці з пераходнымі праграмамі па беларускай мове і праграмамі па беларускай літаратуры для 7-х і 8-х класаў, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2008 г. У ім рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарту па прадмеце, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку і ўрокаў развіцця маўлення і пазакласнага чытання.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны iнстытут адукацыi» Мiнiстэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь

