Дадзены зборнік змяшчае тэставыя заданні па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2008 годзе. Дапаможнік таксама ўключае адказы да ўсіх заданняў і ўзор бланка адказаў, выкарыстанне якога дапаможа набыць практычныя навыкі ў яго запаўненні.
Рэкамендуецца навучэнцам старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання 2009 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам агульнаадукацыйных устаноў.

