Галоўная мэта кнігі — дапамагчы старшакласнікам (абітурыентам) падрыхтавацца да абавязковага цэтралізаванага тэсціравання па беларускай мове, якое стала асноўным відам выпускных і ўступных экзаменаў у вышэйшую або сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову. Па нашай кнізе можна добра падрыхтавацца як самастойна, так і пад кіраўніцтвам настаўніка. Дапаможнік змяшчае практычны матэрыял (практыкаванні для самакантролю, прыклады выканання тэставых заданняў з узорамі ходу разважання, тэсты і адказы на іх), у канцы прыведзены прыкладныя цэнтралізаваныя тэсты ў пяці варыянтах з адказамі.
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
• кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі
беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага унівесітэта В. П.
Красней
• настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі СШ
№ 69 г. Мінска С. І. Замоціна

