Рабочы сшытак прызначаны для вучняў 8 класа агульнаадукацыйнай школы. Ён складзены ў адпаведнасці з праграмай і падручнікам курса «Чалавек. Грамадства. Дзяржава. Мой свет» (пад рэд. Ю. А. Харына). Выданне ўключае рознаўзроўневыя заданні да тэкстаў параграфаў, выкананне якіх будзе садзейнічаць развіццю ўменняў і навыкаў творчай, практычнай дзейнасці, работы з вучэбным матэрыялам, набыццю сацыяльна неабходных ведаў, фарміраванню грамадзянскай самасвядомасці вучняў.
Рэкамендавана ўстановай «Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнігі і сродкаў навучання» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
cт. выкладчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка В. І. Мерзляк
настаўнік
гісторыі, дырэктар СШ № 131 г. Мінска Г. М. Мартыновіч
вучоны сакратар
Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН
Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Булыка

