Вучэбны матэрыял у дапаможніку пададзены ў выглядзе ўрокаў па арфаэпіі, арфаграфіі, сінтаксісе, пунктуацыі, марфалогіі, культуры маўлення, лексіцы, якія адпавядаюць патрабаванням школьнай праграмы на базавым і павышаным узроўнях. Пасля кожнага раздзела даюцца праверачныя тэсты. У канцы дапаможніка прапануецца кантрольны тэст па ўсім курсе, складзены па прынцыпах цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама змяшчаюцца адказы на ўсе трэнінгі і тэсты.
Дапаможнік адрасаваны старшакласнікам і абітурыентам.
Рэцэнзент
кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма
Танка С. І. Фацеева

