Дапаможнік прызначаны для самастойнай падрыхтоўкі старшакласнікаў і абітурыентаў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. У кнізе змешчаны заданні па раздзелах «Лексікалогія», «Фразеалогія», «Асновы стылістыкі». Прыведзеныя тэсты складзены ў чатырох варыянтах і змяшчаюць заданні закрытага тыпу (частка А) і адкрытага тыпу (частка В). У канцы дапаможніка падаюцца адказы да ўсіх тэстаў.
Рэцэнзент
кандыдат філалагічных навук, прафесар В. П. Красней

