Дапаможнік адпавядае структуры і зместу падручніка «Алгебра 10» пад рэдакцыяй прафесара Л. Б. Шнэпермана.
Заданні практыкума даюць магчымасць улічваць індывідуальныя здольнасці вучняў пры рабоце над вучэбным матэрыялам як у класе, так і дома, своечасова выяўляць цяжкасці ў засваенні асноўных тэм курса, эканоміць вучэбны час пры ацэньванні вынікаў навучання.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты
кафедра алгебры і методыкі выкладання матэматыкі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава (доктар педагагічных навук, прафесар К. А. Ананчанка)
настаўнік матэматыкі СШ № 11 г. Мінска І. Г. Арэф’ева

