У дапаможніку прадстаўлена сістэма практычных заданняў па тэмах, якія вывучаюцца ў 4 класе. Цікавыя і разнастайныя заданні накіраваны на развіццё моўнай кампетэнцыі вучняў, фарміраванне трывалых арфаграфічных уменняў і навыкаў. Працуючы з гэтым сшыткам, вучні адчуюць прыгажосць, жывасць, мілагучнасць роднай мовы.
Дапаможнік адрасуецца настаўнікам, вучням, а таксама бацькам.
Рэцэнзенты:
кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі
беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта В. П. Красней
настаўнік
пачатковых класаў гімназіі г. Дзяржынска Г. Я. Капыловіч
настаўнік пачатковых
класаў гімназіі г. Дзяржынска Т. Г. Касіловіч

