Рабочы сшытак створаны з мэтай дапамагчы вучням у вывучэнні прыродазнаўства па падручніку «Прыродазнаўства» (5 клас) М. Дз. Лісава.
Структурна сшытак адпавядае падручніку. Яго выкарыстанне ў вучэбным працэсе будзе садзейнічаць дасягненню кожным вучнем узроўню абавязковай падрыхтоўкі па прыродазнаўству, а таксама дапаможа сфарміраваць уменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы.
Гэты сшытак можа выкарыстоўвацца для рэалізацыі як навучальнай, так і кантралюючай функцыі. У ім змешчаны заданні розных узроўняў складанасці, што дазволіць рэалізаваць у працэсе навучання 10-бальную сістэму ацэнкі навучальнай дзейнасці вучняў.
Рабочы сшытак можа быць выкарыстаны пры навучанні і па іншых падручніках прыродазнаўства.
Рэкамендавана ўстановай «Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнігі і сродкаў навучання» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты:
• доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі М. М. Пікулік
• кандыдат біялагічных навук, настаўнік біялогіі СШ № 34 г. Мінска З. І. Шэлег
• загадчык лабараторыі геабатанікі Iнстытута эксперыментальнай батанiкi iмя В. Ф. Купрэвiча НАН Беларусi, доктар бiялагічных навук, старшыня секцыi бiялагічный i сельска-гаспадарчай тэрмiналогii Тэрмiналагiчнай камiсii пры Мiнiстэрстве адукацыi, старшыня тэрмiналагiчнай камiсii ТБМ iмя Ф. Скарыны Я. М. Сцепановіч

