Карткі-заданні па беларускай мове для 2 класа прызначаны для арганізацыі самастойнай работы вучняў як на ўроку, так і дома з мэтай адпрацоўкі арфаграфічнай зоркасці. Матэрыял заданняў падабраны ў форме ўрыўкаў з вершаў вядомых вучням паэтаў і адпавядае вучэбнай праграме па беларускай мове школ з рускай мовай навучання. Аднак карткі-заданні могуць быць выбарачна выкарыстаны і вучнямі пачатковых класаў школ з беларускай мовай навучання, паколькі маюць розны ўзровень складанасці.

